У беларускай праграме фэсту кароткаметражнага кіно прыбралі ўкраінскую стужку

Кадр з фільма "Мама"

Кадр з фільма "Мама" / manhattanshort.com

Украінскі фільм "Мама" прыбралі з беларускай праграму фэсту кароткаметражнага кіно Manhattan Short, заўважыла "Наша Ніва".

Фэст кароткаметражак Manhattan Short прайшоў з 27 верасня па 6 кастрычніка ў розных кутках свету. У іншых краінах гледачы пабачылі і галасавалі за дзесяць стужак, а ў Беларусі — толькі за дзевяць.

Фільм "Мама" расказвае пра пачатак вайны ва Украіне. Сюжэт грунтуецца на рэальных падзеях 2014 года, але сцэнарый напісаны пасля паўнамаштабнага ўварвання, якое адбылося ў лютым 2022-га. Здымкі цалкам адбываліся ў Кіеве падчас блэкаўтаў і абстрэлаў.

Беларускія арганізатары праігнаравалі пытанні пра тое, чаму ўкраінская стужка знікла з праграмы.

Манхэтэнскі фэст кароткаметражных фільмаў штогод праводзіцца ў больш як 500 гарадах на шасці кантынентах. Найлепшая стужка, за якую прагаласавалі гледачы, аўтаматычна намінуецца на "Оскар".

Сёлета залатым медалём быў узнагароджаны ірландскі фільм "Room Taken" ("Кватарант"). Срэбра атрымала амерыканская камедыя "Гістарычная драма Джэйн Осцін", а бронзу — французская стужка "Трывожны сігнал".

Дарэчы, ва Украіне Манхэтэнскі фэст адмянілі яшчэ летась з-за паказаў для расіян.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі