Адкрылі самы доўгі ў свеце марскі мост (фота, відэа)

Адкрылі самы доўгі ў свеце марскі мост (фота, відэа)

У Кітаі адкрылі самы доўгі ў свеце марскі мост. Ён злучыў Ганконг, Макаа і Чжухай. Працягласць транспартнай артэрыі складае 55 кіламетраў. Пра значнасць праекта сведчыць прысутнасць на ўрачыстасці адкрыцця старшыні КНР Сі Цзіньпіна.

Як адзначае ria.ru, структура моста вельмі складаная. Яна ўключае надводны мост, працягласць якога амаль 23 кіламетры, амаль 7-кіламетровы падводны тунэль і некалькі штучных астравоў. Таксама паміж мацерыковым Кітаем, Ганконгам і Макаа (апошнія з'яўляюцца асаблівымі адміністрацыйнымі раёнамі КНР, увайшлі ў яго склад у канцы 1990-х) устаноўленыя кантрольна-прапускныя пункты.

Мяркуецца, што мост зможа функцыянаваць да 120 гадоў, ён здольны вытрымаць магутныя тайфуны і землятрусы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі