Адкрытасць уратуе ад незадаволенасці: Офіс Ціханоўскай здольны ўмацаваць пазіцыі

Ціханоўская на сустрэчы з беларусамі / тэлеграм-канал Святланы Ціханоўскай
Ціханоўская на сустрэчы з беларусамі / тэлеграм-канал Святланы Ціханоўскай

Чым бліжэй да двухгоддзя прэзідэнцкіх выбараў, тым больш з'яўляецца незадаволеных Офісам Святланы Ціханоўскай. Нават Анжаліка Агурбаш раптам вырашыла выказаць сумневы наконт эфектыўнасці працы Ціханоўскай і яе каманды. Вярнуць прыхільнікаў і заручыцца большай падтрымкай Офіс усё-ткі можа. Трэба быць максімальна адкрытымі, лічыць Мікалай Халезін.

— Калі вы хочаце правесці палітычную сустрэчу, правядзіце яе ў бары, дзе ўсе будуць вас чуць.

Проста будзьце адкрытымі. Нам няма чаго хаваць. У нас няма нейкіх кулуарных гісторый. Ёсць такі выраз: "Каб выйсці на гімн, патрэбна адвага". Штабу зараз трэба выйсці на гімн. Гэта і ёсць мадэль, якая можа перазапусціць працэс. Гэта значыць выйсці на шчырую размову, расказаць пра праблемы, якія ёсць, заклікаць тых, хто можа дапамагчы. Тады вернецца ранейшая колькасць прыхільнікаў. І гэта абяззброіць тых, хто спрабуе проста маніпуляваць свядомасцю і прыхільнікаў, і праціўнікаў Святланы Ціханоўскай.

У нас, на жаль, мандат адзін. Не на жаль, што ён у Святланы, а, можа, нават на шчасце. Мы павінны за ім ісці і дапамагаць. Калі чалавека трэба будзе пазбавіць мандата, то грамадства ўжо дакладна знойдзе, як гэта зрабіць. Але сёння, мне здаецца, трэба проста скарэктаваць працу. Зрабіць так, каб табе верылі і разумелі, што ты робіш, — робіць выснову Мікалай Халезін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі