Адміністрацыя прэзідэнта папрасіла прапановы па лібералізацыі эканомікі
Прапановы аб лібералізацыі эканомікі накіраваў у Адміністрацыю прэзідэнта Саюз юрыдычных асобаў "Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва".
Паводле словаў старшыні вышэйшага каардынацыйнага Савета арганізацыі Ўладзіміра Карагіна, гэта было зроблена на замову чыноўнікаў:
"Было тэлефанаванне з адміністрацыі прэзідэнта і прапанавалі нам у сістэмным выглядзе выкласці асноўныя нашыя прапановы па лібералізацыі эканомікі".
Прапановы, якіх агулам 25, датычаць найперш лібералізацыі цэнаўтварэння, лібералізацыі ў галіне рынку працы і аплаты працы. Карагін пераканы, што іх ужо сёння можна без праблемаў укараніць у Беларусі:
"Сёння трэба больш актыўна рухацца. Разняволіць энергію, уласцівую прадпрымальніцкім структурам, сёння ўлада можа вельмі лёгка. Гэта будзе выгадна і дзяржаве, і прыватнаму бізнэсу".