Адноўлены рух у пункце пропуску Мядзінінкай
Амаль усе выхадныя рух у пункце пропуску Мядзінінкай быў прыпынены / @granica_bypl
Грамадзянін Пакістана, з-за якога амаль усе выходныя была прыпыненая праца пункта пропуску Мядзінінкай на беларуска-літоўскай мяжы, вярнуўся ў Беларусь. Пра гэта паведамляе агенцтва BNS.
Беларускія памежнікі прапусцілі замежніка на сваю тэрыторыю каля 8 гадзін вечара. А "у дзевяць вечара адноўлены рух праз памежны пераход Мядзінінкай", — заявіў прадстаўнік дзяржаўнай памежнай службы Гедрус Мішуціс.
Нагадаем, у пятніцу ўвечары літоўскія памежнікі не прапусцілі на сваю тэрыторыю аднаго з пасажыраў маршрутнага аўтобуса Мінск-Вільнюс. Грамадзянін Пакістана прад'явіў падробленыя дакументы — румынскія правы кіроўцы і румынскае пасведчанне асобы. У такіх выпадках чалавеку адмаўляюць ва ўездзе і яго вяртаюць у краіну, адкуль ён спрабаваў уехаць. Але беларусы адмовіліся яго прыняць, казалі ў суботу ў памежнай службе Літвы. Увесь гэты час мужчына знаходзіўся на раздзяляльнай лініі. З-за таго, што ў нейтральнай паласе заўсёды вялікі трафік машын, літоўскія службы вымушаныя былі на час прыпыніць працу пункта пропуску. Праезд быў дазволены толькі маршрутныя аўтобусам з літоўскімі нумарамі і дыпламатычнаму транспарту.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.