Адну збіў, другую правёз на капоце. У Мінску адбылася страшная аварыя

Фота з месца аварыі / ДАІ Мінска
Фота з месца аварыі / ДАІ Мінска

У Мінску вечарам 10 ліпеня п'яны кіроўца збіў дзвух жанчын на пешаходным пераходзе: адна з іх памерла, другая з траўмамі рознай ступені цяжкасці дастаўлена ў бальніцу, паведаміла ДАІ Мінска ў сваім телеграм-канале.

Жанчыны пераходзілі дарогу на зялёны сігнал святлафора, калі іх збіў Renault. Кіроўца спрабаваў схавацца, але яго затрымалі.

"Усё адбылося недалёка ад прыпынку Дуніна Марцінкевіча, на баку праспекта Пушкіна, д. 30. Людзі пераходзілі дарогу на зялёнае святло. На іх на вялікай хуткасці ехала серабрыстая машына. Аўтамабіль збіў дзвюх жанчын: адну з іх ад удару адкінула да прыпынку, другая прызямлілася на дах аўто і ён з ёй працягнуў ехаць ... ", —   напісаў відавочца ў адным з телеграм-каналаў.

Як высветлілася, у крыві ў 31-гадовага кіроўцы выявілі 1,44 праміле алкаголю. У выніку ДТЗ адна жанчына памерла на месцы здарэння, другую з траўмамі рознай ступені цяжкасці шпіталізавалі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі