Адвакат: паліттэхнолага Віталя Шклярава перакідваюць з камеры ў камеру
Паліттэхнолаг Віталь Шкляраў лічыць, што ў Беларусі яго затрымалі з палітычных матываў. Яго словы ў размове з TUT.by перадаў адвакат Антон Гашынскі. Шкляраў "выглядае прыгнечаным", кажа Гашынскі. Паводле яго слоў, паліттэхнолаг "упэўнены, што яго затрымалі незаконна", а тое, у чым яго падазраюць, "не паддаецца ніякай крытыцы".
"Ён лічыць сябе пацярпелым за тыя артыкулы, якія ён пісаў — гэта відавочны палітычны пераслед, — працягвае адвакат. — Фактычна, гэта першы паліттэхнолаг, якога пераследуюць за яго каментары".
Віталь Шкляраў нарадзіўся ў Гомелі, яму 44 гады. Ён паспеў папрацаваць у якасці паліттэхнолага на прэзідэнцкіх выбараў у ЗША і Расіі. Пра затрыманне Шклярава стала вядома 29 ліпеня. У эфіры тэлеканала АНТ было заяўлена, што паліттэхнолаг кансультаваў адміністратараў сацсетак, аб'яднаных пад агульнай назвай "Краіна для жыцця" Сяргея Ціханоўскага. Сам Віталь Шкляраў гэта адмаўляе. Яго адправілі пад арышт на два месяцы. Абвінавачванне яшчэ не выстаўлена. Між іншым, яго падазраюць у "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак".
Гашынскі таксама распавёў, што Віталя Шклярава перакідваюць з камеры ў камеру. Ён там знаходзіўся з асобамі, якія былі ўжо асуджаныя за здзейсненыя злачынствы. Чакаецца, што 4 жніўня суд у закрытым рэжыме разгледзіць скаргу адваката Шклярава на яго затрыманне.
Жалобу на арест политтехнолога Виталия Шклярова должен рассмотреть завтра суд Партизанского района Минска.
— Эхо Москвы (@EchoMskRu) August 3, 2020
Ранее Шкляров был отправлен под стражу.Белорусское телевидение утверждало, что он мог быть связан с задержанными боевиками из России.https://t.co/iAdc2eYyro
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.