Адзін з байцоў палка Каліноўскага атрымаў раненні
Баец палка Каліноўскага / t.me/belwarriors
На мінулым тыдні ў палку імя Кастуся Каліноўскага стратаў не было, паведамляе прэс-служба вайсковай часці.
"Матарызаванае падраздзяленне палка Каліноўскага працягвае праводзіць эвакуацыю тэхнікі з Бахмута. Падчас адной эвакуацыі быў падбіты наш МТ-ЛБ, адзін з ваяроў атрымаў раненні", — заявіла афіцыйная прадстаўніца палка Крысціна "Чабор" Станкевіч.
Яна дадала, што шпіталізацыя не спатрэбілася і жыццю байца нічога не пагражае.
Як распавядала Еўрарадыё, 1 сакавіка стала вядома пра гібель пад Бахмутам беларускага добраахвотніка Данілы Ляшука, які раней быў байцом батальёна "Тарнада".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.