Адзін з уладальнікаў A1 хоча прадаць бізнес у Беларусі

A1 — найбуйнейшы беларускі сотавы аператар
A1 — найбуйнейшы беларускі сотавы аператар

Беларускі аператар сотавай сувязі A1 можа быць прададзены. Пра гэта задумваецца мажарытарны акцыянер A1 Telekom Austria Group – мексіканскі тэлекамунікацыйны гігант America Movil.

Аўстрыйскае выданне Kurier са спасылкай на крыніцы ў дзелавых колах паведамляе, што кампанія, якая валодае 51% акцый A1 Telekom Austria Group, галасавала за спыненне бізнесу ў Беларусі. Але прафсаюзы і прадстаўнікі працаўнікоў аўстрыйскай групы выступілі супраць.

Галоўнай прычынай, па якой бізнес у Беларусі да гэтага часу захоўваецца, з'яўляецца прыбытковасць беларускага A1. Гэта адно з самых прыбытковых падраздзяленняў A1 Telekom Austria Group. Аўтары артыкула лічаць, што мексіканскі бізнес не сыдзе з Беларусі, нягледзячы нават на пагрозы нацыяналізацыі, агучаныя беларускай прапагандай і асабіста Аляксандрам Лукашэнкам.

У адваротным выпадку, пакупніка для такога актыву знайсці будзе нескладана. Долю ў A1 могуць выкупіць расіяне ці кітайцы. Аднак гэта прывядзе да страты працоўных месцаў у Аўстрыі, чаго не жадаюць дапускаць прафсаюзы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі