Афіцыйны часопіс ЕС апублікаваў новы варыянт беларускага "чорнага спісу"
У ім знаходзяцца 232 асобы і 25 прадпрыемстваў.
Нагадаем, напярэдадні стала вядома, што Еўрасаюз яшчэ на год працягнуў санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў. Адпаведнае рашэнне 29 кастрычніка прыняў Савет ЕС.
У паведамленні гаварылася, што гэта адбылося ў сувязі з тым, што "палітычныя вязні дагэтуль не вызваленыя, а паляпшэнняў у сферы павагі правоў чалавека, вяршэнства закона і дэмакратычных прынцыпаў у Беларусі не назіраецца".
У спісе асобаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС і чые фінансавыя сродкі ў ЕС павінны быць замарожаныя, знаходзяцца 232 прозвішчы. Раней паведамлялася, што ў спіс будуць унесеныя 3 чалавекі, а выключаныя 13 асобаў і 5 прадпрыемстваў.
Дакумент Савета ЕС з "чорным спісам" можна паглядзець тут.
МЗС Беларусі: Рашэнне ЕС контрпрадуктыўнае, але пазітыў ёсць
У "чорным спісе" ЕС засталіся ўсе кампаніі Чыжа, нават мінскае "Дынама"
Фота — ria.ru