Агучаныя прозвішчы першых лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі за 2014 год

Былі адзначаныя іх працы па клеткавай біялогіі галаўнога мозгу, інфармуе РІА "Новости".

Агучванне прозвішчаў Нобелеўскіх лаўрэатаў працягнецца ў Осла і Стакгольме да 13 кастрычніка. Заўтра стануць вядомыя прозвішчы ўладальнікаў прэміі па фізіцы.

Імя нобелеўскага лаўрэата па літаратуры назавуць у чацвер, 9 кастрычніка, а 14-й гадзіне паводле беларускага часу. Сёлета ў спіс кандыдатаў было ўключана 210 імён, сярод іх і беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч. Пазней гэты спіс скараціўся.

Нагадаем, летась узнагароду нечакана атрымала канадская пісьменніца Эліс Мунро.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі