Ахвярамі землятрусу ў Афганістане сталі не менш за 920 чалавек
Колькасць загінулых ад землятрусу ў Афганістане дасягае 920 чалавек, перадае Associated Press. Яшчэ каля 600 чалавек атрымалі раненні. Хутчэй за ўсё, гэта не канчатковыя лічбы.
Магутны землятрус на паўднёвым усходзе Афганістана адбыўся зранку 22 чэрвеня, калі людзі яшчэ спалі.
Па звестках амерыканскіх сейсмолагаў, землятрус магнітудай 6,1 бала адбыўся на глыбіні каля 51 кіламетра.
Паведамляецца, што настолькі смертаносных землятрусаў у рэгіёне не было каля 20 гадоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.