Ахвярамі землятрусу ў Мексіцы сталі каля 250 чалавек

Ахвярамі землятрусу ў Мексіцы сталі каля 250 чалавек

Колькасць ахвяраў магутнага землятрусу ў Мексіцы ўжо склала каля 250 чалавек, перадаюць расійскія СМІ. Землятрус магнітудай 7,1 бала адбыўся на поўдні краіны 19 верасня. Пасля землятрусу сейсмолагі зафіксавалі яшчэ больш за 10 паўторных штуршкоў. 

Найбольшая колькасць ахвяраў зафіксаваная ў штаце Марэлас. Таксама шмат загінулых у Мехіка — сталіцы дзяржавы. У Мехіка, дарэчы, пры абрушэнні школы падчас землятрусу загінулі 30 дзяцей. Яшчэ 11 ратавальнікі знайшлі жывымі.

Разборам завалаў у сталіцы займаюцца вайскоўцы, сілы грамадзянскай абароны, паліцыя і валанцёры. Пад абломкамі, як мяркуецца, яшчэ могуць знаходзіцца выжылыя.

Міністэрства ўнутраных спраў Мексікі аб'явіла надзвычайнае становішча ў сталіцы краіны. У сямі штатах і сталіцы адмянілі заняткі ва ўсіх навучальных установах.

Па словах прэзідэнта рэспублікі Энрыке Пенья Ньета заявіў, што без электрычнасци засталіся 40% Мехіка і 60% штата Марэлас. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі