Акцыяніст Аляксей Кузьміч зігануў на фоне "Russia" на Венецыянскай біеннале
Беларускі акцыяніст Аляксей Кузьміч зладзіў перфоманс на Венецыянскай біенале ў Італіі. Ён прыйшоў да расійскага павільёна і побач са словам Russia ён дапісаў літары "Belo", такім чынам "з'яднаўшы краіны". А потым выгукнуў нацысткі лозунг і зрабіў жэст "да сонца".
Перфоманс мае назву "ТранСССРверсия". Кузьміч азначае яго як "далікатэс для адукаванага едака, ці кан'юнктура". Акцыя была праведзеная ўвечары 22 красавіка.
На мінскага мастака Аляксея Кузьміча звярнулі ўвагу пасля таго, як ён распрануўся на выставе ў Нацыянальным цэнтры сучаснага мастацтва. Хлопец пратэставаў супраць цэнзуры, прыняўшы віягру і прымацаваўшы на свой палавы орган таблічку з надпісам "Міністэрства культуры".
У дзень выбараў-2020 Кузьміч прыйшоў на выбарчы ўчастак і намаляваў чырвоны фалас на бюлетэні. За гэта яго прысудзілі да 15 сутак. Прыкладна з таго часу мастак жыве ў эміграцыі ў Еўропе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.