Мастак прыйшоў на сваю выставу голым — з шыльдай Мінкульту на палавым органе

Мастак прыйшоў на сваю выставу голым — з шыльдай Мінкульту на палавым органе

Мастак Аляксей Кузьміч прыйшоў на сваю выставу голым з шыльдай "Міністэрства культуры" на палавым органе. Так ён пратэставаў супраць цэнзуры з боку Мінкульту. 

Перад акцыяй мастак выпіў таблеткі віягры, каб шыльда Мінкульту не звалілася. 

У сваім акаўнце на Фэйсбуку мастак напісаў, што яго выставу ў Нацыянальным цэнтры сучаснага мастацтва ў Мінску адцэнзуравалі: "Ідэя акцыі ўзнікла з прапановай Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў (НЦСМ) арганізацыі маёй персанальнай выставы. На пытанне да кіраўніцтва Цэнтра аб ступені цэнзуры ў сценах іх дзяржаўнай пляцоўкі, быў атрыманы надзвычай інтрыгоўны адказ, пра тое, што "Галоўнае, каб не было эрэгіраваных фаласаў, бо курыруе выставу Міністэрства культуры РБ". Вельмі дзіўна, што ў кампетэнцыі гэтага, кантралюючага культуру і мастацтва, органа ўваходзіць яшчэ і клопат пра кантроль за рэпрэзентацыяй першасных палавых прыкмет"

Аляксей Кузьміч патлумачыў, што яго акцыя скіраваная на асвятленне праблем цэнзуры. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі