Албанія часова адмяніла візы для беларусаў — да 15 лістапада

Албанія часова адмяніла візы для беларусаў — да 15 лістапада

Албанія часова ўвяла бязвізавы рэжым для беларусаў. Для паездкі ў гэтую краіну да 15 лістапада 2017 года візы не спатрэбяцца. Пра гэта паведамляе партал tut.by са спасылкай на Міністэрства замежных спраў Албаніі.

Бязвізавы рэжым для беларусаў на турыстычны сезон Албанія адмяняе не першы год. Дарэчы, летась бязвізавы рэжым пачаў дзейнічаць нават раней — з 15 траўня. Праўда, завяршыўся ён, як і сёлета, 15 лістапада.

У астатні час грамадзянам нашай краіны неабходна афармляць візу ў амбасадзе Албаніі ў Маскве. Консульскі збор складае 50-100 еўра ў залежнасці ад тыпу візы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі