Алег Дулуб сышоў з пасады галоўнага трэнера "Крумкачоў"
Алег Дулуб сышоў з пасады галоўнага трэнера "Крумкачоў". Як паведамляе прэс-служба мінскага футбольнага клуба першай лігі, "у сілу розных прычын і пад уздзеяннем знешніх фактараў... Дулубу давялося зрабіць перапынак у сваёй прафесійнай кар'еры".
Кантракт быў скасаваны 24 чэрвеня. Абавязкі галоўнага трэнера выконвае памочнік Алега Дулуба Сяргей Казека.
Адстаўка Дулуба адбылася пасля паражэння каманды ў чэмпіянаце ад канкурэнта "Арсенала" (і цяпер на другім месцы) і пасля дзіўным чынам упушчанай перамогі ў кубкавым паядынку з гродзенскім "Нёманам".
Алегу Дулубу 55 гадоў. Ён працуе трэнерам амаль два дзесяцігоддзі. Працаваў з "Крумкачамі" ў 2015-2016 гадах, вывеў каманду ў эліту. Вярнуўся ў 2021-м. За сваю кар'еру Дулуб папрацаваў галоўным трэнерам ва ўкраінскіх клубах "Карпаты" і "Чарнаморац", казахстанскім "Атыраў". У 2018 годзе была такая ж хуткая адстаўка ў БАТЭ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.