Алег Навіцкі возьме з сабой у космас беларускі сцяг

Алег Навіцкі возьме з сабой у космас беларускі сцяг

Алег Навіцкі возьме з сабой у космас сцяг Рэспублікі Беларусь. Касманаўту яго перадало беларускае пасольства, інфармуе РІА "Новости". Экіпаж у складзе беларуса Навіцкага (ён ачольвае экіпаж новай экспедыцыі), астранаўта ЕSА Тома Песке і астранаўткі NASA Пегі Уітсан адправіцца на караблі "Саюз МС-03" на МКС у чацвер, 17 лістапада, у 23.20 паводле беларускага часу. Стыкоўка мусіць адбыцца толькі 20 лістапада ў 01.02.

Алег Навіцкі з'яўляецца ўраджэнцам Чэрвенскага раёна Мінскай вобласці. Ён атрымаў тэлеграму ад Аляксандра Лукашэнкі. У ёй кіраўнік Беларусі пажадаў касманаўту і яго калегам "поспехаў у выкананні важнай місіі, паспяховага вяртання на Зямлю".

Дарэчы, адказваючы на пытанні журналістаў, беларус падкрэсліў, што, нягледзячы на складаную геапалітычную сітуацыю, на Міжнароднай касмічнай станцыі не было і няма палітычных рознагалоссяў. "МКС — гэта наш агульны дом, гэта месца для дружбы. Мы тут разам працуем і не адцягваецца на палітыку", — сказаў Навіцкі.

Алег Навіцкі возьме з сабой у космас беларускі сцяг
Алег Навіцкі. Здымак з архіву. Фота: Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі