Алег Праляскоўскі: Еўрапейская супольнасць зрабіла станоўчы крок

Адмена спісаў "невыязных" - гэта станоўчы крок еўрапейскай супольнасці ў адносінах беларускіх грамадзян. Такое меркаванне выказаў начальнік інфармацыйна-аналітычнага аддзела пры адміністрацыі прэзідэнта Алег Праляскоўскі.
Нагадаем, нядаўна з "чорнага спісу" беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС, была выключаная большасць фігурантаў. Там засталіся толькі старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына і чацвёра асобаў, якія падазраюцца ў датычнасці да знікненняў у 1999-2000 гадах палітычных апанентаў улады.

У той жа час Праляскоўскі сказаў, што не разумее, як мог з'явіцца гэты спіс "невыязных" і назваў яго грубым парушэнем правоў чалавека, паведамляе "Интерфакс".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі