Alekseev можа быць адхілены ад удзелу ў беларускім адборы на "Еўрабачанне-2018"?

Alekseev можа быць адхілены ад удзелу ў беларускім адборы на "Еўрабачанне-2018"?

Украінскага спевака Мікіту Аляксеева, які з'яўляецца фаварытам беларускага адбору на "Еўрабачанне-2018", могуць не дапусціць да выступу на праслухоўванні. Па правілах беларускага адбору (п.9), у праекце можа ўдзельнічаць песня, якая не была камерцыйна рэалізаваная і выкананая публічна да 1 верасня 2017 года.

Аднак, як аказалася, рускамоўную версію песні "Навсегда" Alekseev спяваў яшчэ ўвесну на сваіх канцэртах. Гэта пацвярджаюць спасылкі ў прэсе, дзе пазначана, што сярод трэкаў, якія Аляксееў выканаў падчас вялікага канцэрта ў Кіеве на свой дзень нараджэння, была і "Навсегда". А таксама відэа выступаў Мікіты ў Стаўрапалі 23 траўня: гучыць "Навсегда", праўда, з крыху іншымі словамі, меладычнымі хадамі і даўжэйшая, чым цяперашні конкурсны варыянт.

Каментарый ад Белтэлерадыёкампаніі на гэты конт пакуль узяць не ўдалося.


Пры гэтым падобныя сітуацыі ў гісторыі "Еўрабачання" ужо здараліся. Так было, напрыклад, з нашай Алёнай Ланской у 2012 годзе. Аказалася, што яе песня "Solayoh", напісаная яшчэ ў 2008 годзе, знаходзілася ў адкрытым доступе ў інтэрнэце. У 2016-м — з Джамалай: яе трэк "1944" быў цалкам выкананы на крымска-татарскай мове 18 траўня — на некалькі месяцаў раней за 1 верасня. Аднак арганізатары "Еўрабачання" дапускаюць песні да ўдзелу ў конкурсе, калі відэа выступаў не прынеслі вялікай папулярнасці песні і іх не праглядзелі сотні тысяч чалавек. 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі