Alekseev у кампаніі Калдуна, Ланской і Naviband (фотафакт)

Alekseev у кампаніі Калдуна, Ланской і Naviband (фотафакт)

Украінскі спявак Alekseev адсвяткаваў выхад у фінал беларускага адбору на "Еўрабачанне-2018" ў адным з мінскіх рэстаранаў. Яго прыйшлі падтрымаць беларускія артысты, якія ў розныя часы прадстаўлялі нашу краіну на конкурсе — Дзмітрый Калдун, Алена Ланская і Naviband. На фота, якое патрапіла ў рэдакцыю Еўрарадыё, таксама заўважаны піяр-менеджар Сяргей Андрыянаў і цяперашні прадзюсар Мікіты Аляксеева — вядомы ўкраінскі рэжысёр шоў Алег Баднарчук.

 

Фіналісты беларускага адбору былі вызначаны 11 студзеня. Іх усяго адзінаццаць. Апроч Аляксеева — гурт Shuma, Гюнеш, Кірыл Гуд, гурт "Радиоволна", Lexy, Adagio, Анастасія Малашкевіч, Napoli, Alen Hit. Фінал адбудзецца 16 лютага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі