Алексіевіч пра Курапаты: Мяне не пакідае вобраз міністра Шуневіча ў форме НКУС

Алексіевіч пра Курапаты: Мяне не пакідае вобраз міністра Шуневіча ў форме НКУС

Нобелеўская лаўрэатка па літаратуры Святлана Алексіевіч пракаментавала для Радыё "Свабода" сітуацыю з Курапатамі, каля якіх днямі адчыніўся рэстаран "Поедем поедим".

"Мяне не пакідае вобраз міністра Шуневіча ў форме НКУС. Я зразумела глыбіню падзення нашай улады. Я думаю, Шуневіч не чытаў ані Салжаніцына, ані Шаламава, і паняцця пра гэта не мае. Па-другое, я зразумела, што паколькі толькі маладыя абараняюць наш гонар, у тым ліку і ў Курапатах, гэтыя "шуневічы" пачуваюцца абсалютна беспакарана", — заявіла пісьменніца. 

Сітуацыю з адкрыццём рэстарана каля Курапатаў яна назвала "абсалютным падзеннем грамадства". На думку Алексіевіч, такі рэстаран узнік з дазволу высокай улады. 

Пры гэтым пісьменніца мяркуе, што адказнасць за гэтую сітуацыю нясе ўс грамадства: "Можна казаць і пра нашу ўласную адказнасць, кожнага з нас. Мы гэта дазволілі. Чаму грамадства маўчыць? У любой еўрапейскай краіне былі б сотні тысяч на вуліцах".

Адгукнулася нобелеўская лаўрэатка і на ініцятыву ўладаў паставіў афіцыйны помнік у Курапатах. 11 чэрвеня стала вядома, што журы выбрала тры праекты з 32 варыянтаў, але даручыла дапрацаваць іх да 1 ліпеня. "Яны хочуць паставіць камень у Курапатах. І ім здаецца, што такім чынам яны атрымаюць індульгенцыю на тое, каб усё гэта паўтарылася ізноў", — лічыць Алексіевіч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі