Алексіевіч: Свабода — наша ідэя сёння, бо без свабоды нас не будзе
25 лістапада ў эфіры Еўрарадыё — пісьменніца, лаўрэатка Нобелеўскай прэміі па літаратуры Святлана Алексіевіч.
У нас вельмі шмат страху назапашана, гэты страх закладзены ў нас на генетычным узроўні. Але падзеі 2020 года паказалі, што беларусы прагнуць свабоды, прагнуць пазбавіцца гэтага страху. У імкненні да свабоды нам важна знайсці кропкі, на якія мы можам абаперціся. Гэтыя “крокі сілы” прыхаваныя ў беларускай гісторыі, і мы павінны іх адшукаць, перакананая Святлана Алексіевіч.
Пра тое, ці здолеем мы годна прайсці праз выпрабаванні і адстаяць сваё права на свабоду, пра ролю гісторыі і нацыянальнай культуры мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” са Святланай Алексіевіч.
Чытаць кнігу "Беларуская нацыянальная ідэя" (PDF) можна тут
Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Нехта перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.
Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?
На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.
Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.
Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.
Партнёры праграмы — крама з нацыянальным каларытам Symbal.by і грамадская кампанія "Годна".
Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:
Нацыянальная ідэя
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.