Алесь Бяляцкі выйшаў на волю (абноўлена)
Палітвязень патэлефанаваў жонцы Наталлі Пінчук, што ён вызвалены і едзе ў Мінск на электрычцы з Бабруйску.
Паводле інфармацыі Еўрарадыё, Бяляцкі прыбудзе цягніком рэгіянальных ліній Жлобін-Мінск а 15.05, на станцыю Інстытут культуры. Яго сустрэнуць сваякі і калегі.
Кіраўнік незарэгістраванага праваабарончага цэнтру “Вясна”, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, Бяляцкі займаецца грамадскай і палітычнай дзейнасцю з сярэдзіны 1980-х гадоў.
У сакавіку 2006 году Вацлаў Гавэл уручыў Алесь Бяляцкаму прэмію Homo Homini за праваабарончую дзейнасьць. У тым жа годзе Бяляцкі быў вылучаны на Нобелеўскую прэмію міра.
4 жніўня 2011 года Алесь Бяляцкі быў арыштаваны па абвінавачанні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў(утойванне прыбыткаў у асабліва буйным памеры, артыкул 243, частка 2 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь). Гэты артыкул уключае ў сябе пакаранне да 7 гадоў пазбаўлення волі і канфіскацыю маёмасці.
24 кастрычніка 2011 года Бяляцкі быў асуджаны да 4,5 гадоў турмы за “ўтойванне прыбыткаў у буйным памеры”.
У 2012 і ў 2013 годзе зноў вылучаўся на Нобелеўскую прэмію міра. Ганаровы грамадзянін гораду Генуя (правінцыя Лігурыя, Італія), ганаровы грамадзянін Парыжу з 2012 года.