Аляксандр Шакуцін прайграў у судзе ЕС справу аб зняцці санкцый

Аляксандр Шакуцін / "Наша Ніва"
Аляксандр Шакуцін / "Наша Ніва"

Беларускі бізнесовец Аляксандр Шакуцін, уладальнік холдынгу "Амкадор", прайграў у судзе агульнай юрысдыкцыі Ерасаюзу справу аб зняцці з яго санкцый. Пра гэта піша брусельскі карэспандэнт Радыё "Свабода" Рыкард Ёзвяк.

"Добрая перамога для ЕС, бо рэжым санкцый у дачыненні да Беларусі застаецца нязменным, а доказы, якія злучаюць яго з Лукашэнкам, застаюцца пераканаўчымі", — каментуе журналіст.

Таксама бізнесоўца абавязалі аплаціць судовыя выдаткі.

Шакуцін трапіў у "чорны спіс" ЕС у снежні 2020 года. У сакавіку 2021-га стала вядома, што бізнесовец праз суд абскарджвае гэтае рашэнне.

Дарэчы, за Шакуціна заступаўся вядомы эканаміст Яраслаў Раманчук і прасіў Святлану Ціханоўскую паўплываць на выключэнне бізнесоўца з "чорнага спісу" Еўрасаюза. 

Раней суды па зняцці санкцый ЕС прайгралі дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Святлана Любецкая і Аляксандр Амельянюк, а таксама лідар ЛДП Алег Гайдукевіч і намеснік старшыні Белтэлерадыёкампаніі Сяргей Гусачэнка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі