Аляксандра Герасіменя выйграла Адкрыты чэмпіянат Іспаніі

У іспанскай Малазе стартаваў Адкрыты чэмпіянат гэтай краіны па плаванні. Як паведамляе "Прессбол", першы ж дзень спаборніцтваў прынёс перамогу беларускім спартоўцам.

На дыстанцыі 50 метраў вольным стылем Аляксандра Герасіменя выйграла залаты медаль, паказаўшы вынік 24,98.

Яшчэ адну ўзнагароду беларускай камандзе прынёс Мікіта Цмыг. На дыстанцыі 200 метраў на спіне ён паказаў трэці вынік (2.01,00) і заваяваў бронзу. Разам з тым варта адзначыць, што гэтым вынікам Цмыг паставіў рэкорд для Беларусі.

Фота — pressball.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі