Аляксандра Сасновіч паднялася ў рэйтынгу WTA на 34 пазіцыі

Аляксандра Сасновіч паднялася ў рэйтынгу WTA на 34 пазіцыі

У панядзелак, 28 верасня, быў апублікаваны абноўлены рэйтынг Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA). Беларуска Вікторыя Азаранка захавала ў ім 23-е месца. Яшчэ адна наша суайчынніца 21-гадовая Аляксандра Сасновіч (на здымку) паднялася адразу на 34 пазіцыі — з 136-га на 102-е месца. Яе "ўзлёт" стаў магчымы дзякуючы выдатнай гульні на турніры ў Сеуле, дзе яна пасля кваліфікацыйных матчаў "выбіла" з барацьбы чатырох больш рэйтынгавых тэнісістак і дайшла да фіналу (упершыню ў сваёй кар'еры). На афіцыйным сайце WTA пішуць пра "фантастычны тыдзень" ва "ўзыходзячай зоркі" беларускага тэнісу.

Яшчэ адна беларуска Вольга Гаварцова апусцілася з 65-га на 68-е месца.

У першай пяцёрцы рэйтынгу зменаў не адбылося: Серэна Уільямс (ЗША), Сімона Халеп (Румынія), Марыя Шарапава (Расія), Петра Квітава (Чэхія), Люсі Шафаржова (Чэхія). Адзначым "узлёт" з 13-га на 7-е месца полькі Агнешкі Радваньскай.

Фота: АР

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі