Аляксандра Сасновіч перамагла 11-ю ракетку свету
Аляксандра Сасновіч перамагла 11-ю ракетку свету. Адбылося гэта на тэнісным турніры ў Брысбене ў Аўстраліі, у 1/16 фіналу (да яго Аляксандра прайшла кваліфікацыю). Беларуска, якая займае ў рэйтынгу WTA 88-е месца, выйграла ў Крысціны Младзенавіч з Францыі ў трох сэтах — 1:6, 6:3, 7:5. Паядынак працягваўся дзве з паловай гадзіны.
Наступнай саперніцай Сасновіч будзе Анэт Контавейт з Эстоніі, 34-я ракетка свету. У 1/16 фіналу яна выйграла ў Хізер Утсан з Вялікабрытаніі (75-е месца ў рэйтынгу) — 6:0, 6:3.
Прызавы фонд турніру складае амаль 900 тысяч долараў.