Аляксандра Сасновіч працягвае перамагаць больш рэйтынгавых саперніц

Аляксандра Сасновіч працягвае перамагаць больш рэйтынгавых саперніц

Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч працягвае перамагаць больш рэйтынгавых саперніц. Яна паспяхова выступае на турніры ў Будапешце. У 1/8 фіналу Сасновіч, якая ў рэйтынгу WTA займае 123-е месца, выйграла ў францужанкі Палін Парменцье, у якой 62-гі радок. У двух сэтах — 7:6, 6:4.

Саперніцай беларускі ў чвэрцьфінале будзе Люсі Шафаржова з Чэхіі, 47-я ракетка свету. Паядынак прызначаны на 24 лютага.

Аляксандра Сасновіч працягвае перамагаць больш рэйтынгавых саперніц
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі