Усе беларускія тэнісісткі выбылі з турніру ў Індыян-Уэлсе

Усе беларускія тэнісісткі выбылі з турніру ў Індыян-Уэлсе

Аляксандра Сасновіч (49-е месца ў рэйтынгу WTA) прайграла другой ракетцы свету Каралін Вазняцкі з Даніі — 4:6, 6:2, 3:6. Беларуская тэнісістка скончыла выступленне на турніры ў Індыян-Уэлсе ў трэцім раўндзе (у 1/16 фіналу).

Раней з барацьбы ў адзіночным разрадзе выбылі беларускі Арына Сабаленка і Вікторыя Азаранка. Аднак яны працягвалі выступленне ў парным разрадзе. У другім раўндзе Сабаленка і Азаранка сустрэліся з расіянкамі Кацярынай Макаравай і Аленай Весніной і прайгралі — 4:6, 3:6.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі