Аляксандра Сасновіч прайграла на старце "Ралан Гарос"

Аляксандра Сасновіч прайграла на старце "Ралан Гарос"

Аляксандра Сасновіч (98-е месца ў рэйтынгу ВТА) прайграла на старце "Ралан Гарос". У матчы першага круга адкрытага чэмпіянату Францыі беларуская тэнісістка саступіла больш рэйтынгавай прадстаўніцы Турцыі Чагле Буюкакчай (83-е месца) — 7:5, 6:7, 2:6.

Матч аказаўся няпростым, з-за дажджу ён неаднаразова перарываўся. У выніку атрымалася, што ён працягваўся больш за суткі.   

5-я ракетка свету Вікторыя Азаранка сустрэнецца ў першым крузе "Ралан Гарос" з італьянкай Карын Кнап (75-е месца ў рэйтынгу). Яшчэ адна беларуска Вольга Гаварцова (104-е месца ў рэйтынгу) згуляе з Монікай Пуіг (51-е месца ў рэйтынгу ВТА) з Пуэрта-Рыка.

Прызавы фонд тэністнага турніру складае больш за 32 млн еўра.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі