Аляксандра Сасновіч прайграла ў 1/8 фіналу Уімблдона

Аляксандра Сасновіч прайграла ў 1/8 фіналу Уімблдона

У панядзелак Аляксандра Сасновіч (50-я ракетка свету) прайграла ў 1/8 фіналу Уімблдона. Беларуская тэнісістка не здолела аказаць сур'ёзнае супраціўленне 12-й ракетцы свету Алене Астапенка з Латвіі і прайграла ў двух сэтах — 5:7, 0:6. Сасновіч выдатна пачала паядынак, выйгравала ў першым сэце з лікам 5:2. Але пасля ў яе разладзілася гульня, а вось у Астапенка, наадварот, усё атрымлівалася. У выніку пасля гэтага беларуска ўзяла толькі адзін гейм.

Тым не менш, для Аляксандры Сасновіч сёлетняе выступленне на Уімблдоне ў адзіночным разрадзе можна лічыць паспяховым. Яна ўпершыню выйшла ў 1/8 фіналу. У першых трох раўндах Аляксандра перамагла Петру Квітаву з Чэхіі (7-ю ракетку свету), амерыканку Тэйлар Таўнсэнд (73) і Дар'ю Гаўрылаву з Аўстраліі (25).

Аляксандра Сасновіч прайграла ў 1/8 фіналу Уімблдона
Алена Астапенка. Фота: Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі