Аляксандра Сасновіч прайграла ў чвэрцьфінале Кубка Крамля

Аляксандра Сасновіч прайграла ў чвэрцьфінале Кубка Крамля

Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (соты нумар у сусвтеным рэйтынгу) прайграла ў чвэрцьфінале Кубка Крамля. Яе пераможцай стала расіянка Дар'я Касаткіна (28-я ракетка планеты), інфармуе БЕЛТА

Касаткіна перамагла ў двух сэтах — 6:4, 6:3. Паядынак працягваўся 1 гадзіну 23 мін.

У паўфінале турніру Дар'я Касаткіна можа яшчэ сустрэцца з беларускай. Яе суперніцай стане пераможца чвэрцьфіналу, у якім сустракаюцца наша суайчынніца Вера Лапко (167) і румынка Ірына Камелія-Бегу (56).

У мужчынскім парным разрадзе беларус Андрэй Васілеўскі і чыліец Ханс Падліпнік-Касцільё сёння згуляюць за выхад у паўфінал супраць Даміра Джумхура (Боснія і Герцагавіна) і Антоніа Санчыча (Харватыя).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі