Аляксандра Сасновіч прайграла ў першым крузе турніру ў Японіі

Аляксандра Сасновіч прайграла ў першым крузе турніру ў Японіі

Аляксандра Сасновіч (88-е месца ў рэйтынгу WTA) прайграла ў першым крузе (1/16 фіналу) турніру ў Японіі. Беларуская тэнісістка саступіла ў двух сэтах больш рэйтынгавай Каралін Гарсія з Францыі (20-е месца) — 4:6, 3:6.

Адзначым, што ў асноўным раўндзе турніра катэгорыі WTA Premier Сасновіч згуляла пасля таго, як з яго знялася полька Агнешка Радваньска. Перад гэтым беларуска прайграла ў кваліфікацыі. У мінулым годзе Аляксандра Сасновіч даходзіла да чвэрцьфіналу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі