Аляксандра Сасновіч у абноўленым рэйтынгу WTA паднялася на 41-е месца

Аляксандра Сасновіч у абноўленым рэйтынгу WTA паднялася на 41-е месца

Аляксандра Сасновіч у абноўленым рэйтынгу WTA, які з'явіўся 16 ліпеня пасля заканчэння Уімблдонскага турніру, паднялася з 50-га на 41-е месца. На Уімблдоне яна дайшла да 1/8 фіналу. А вось яшчэ адна беларуская тэнісістка Арына Сабаленка апусцілася з 36-га на 34-е месца. Вера Лапко паднялася з 82-га на 72-е месца, а Вікторыя Азаранка апусцілася з 87-га на 108-е месца ў рэйтынгу.

Лідыруе румынка Сімона Халеп, а вось немка Ангеліка Кербер, пераможца Уімблдона, толькі 4-я (дагэтуль — 10-я).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі