Аляксандра Сасновіч у рэйтынгу WTA паднялася на 88-е месца
Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч у рэйтынгу WTA паднялася на 8 пазіцый і займае 88-е месца, у яе 676 ачкоў. Яго абноўлены варыянт быў апублікаваны ў панядзелак. Першай ракеткай свету па-ранейшаму з’яўляецца чэшка Караліна Плішкава — 6390 ачкоў, другое месца займае румынка Сімона Халеп — 6385. Немка Ангеліка Кербер з трэцяга месца апусцілася на шостае (5146), а іспанка Гарбіньё Мугуруса з 6-й пазіцыі паднялася на 3-ю (5860).
Што да астатніх беларусак, то Арына Сабаленка захавала за сабой 110-е месца — 548 ачкоў. Вольга Гаварцова апусцілася на адзін радок і займае ў рэйтынгу 177-е месца. Вера Лапко з 219-й пазіцыі паднялася на 188-ю. Што да Вікторыі Азаранкі, якая зноў часова не выступае, то яна засталася на 204-м месцы.