Аляксандра Сасновіч упершыню ўвайшла ў першую сотню рэйтынгу WTA

Аляксандра Сасновіч упершыню ўвайшла ў першую сотню рэйтынгу WTA

У панядзелак, 5 кастрычніка, з'явіўся абноўлены варыянт рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA). 21-гадовая беларуска Аляксандра Сасновіч (на здымку) упершыню ўвайшла ў першую сотню, яна паднялася з 102-га на 99-е месца. Нядаўна Сасновіч дайшла да фіналу тэніснага турніру ў Сеуле, абыграла некалькі больш рэйтынгавых саперніц. Але пасля знялася з турніру ў Ташкенце з-за праблемы са здароўем.

26-гадовая Вікторыя Азаранка паднялася з 23-га на 22-е месца. Адзначым, што з-за траўмы Вікторыя апошнім часам знялася з некалькіх турніраў. 27-гадовая Вольга Гаварцова таксама крыху палепшыла сваю пазіцыю ў рэйтынгу, яна 67-я (тыдзень таму была 68-й).

Першая тройка лідараў застаецца нязменнай — амерыканка Серэна Уільямс, румынка Сімона Халеп і расіянка Марыя Шарапава.

Фота: АР

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі