Аляксандра Сасновіч вярнулася ў першую сотню WTA

Аляксандра Сасновіч вярнулася ў першую сотню WTA

Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч вярнулася ў першую сотню WTA (Жаночай тэніснай асацыяцыі). У абноўленым рэйтынгу гэтай арганізацыі яна паднялася адразу на 12 радкоў — з 108-га на 96-ы. 

Арына Сабаленка ўзнялася з 129-й на 125-ю пазіцыю. Вольга Гаварцова, якая ў нядзелю выйграла турнір ITF у ЗША, цяпер займае 147-ы радок, падняўшыся адразу на 43 месцы. Палепшыла сваю пазіцыю і Вера Лапко — з 264-й на 241-ю. 

А вось Вікторыя Азаранка працягвае губляць радкі ў сусветным рэйтынгу: з 316-га яна апусцілася на 319-ы.

Узначальвае рэйтынг па-ранейшаму немка Ангеліка Кербер, за ёй ідзе амерыканка Серэна Уільямс. Замыкае тройку лідараў чэшка Караліна Плішкава

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі