Аляксандра Сасновіч выйшла ў 1/8 фіналу турніру ў Нідэрландах
Аляксандра Сасновіч / Reuters
Аляксандра Сасновіч (71-я ў рэйтынгу WTA) выйшла ў 1/8 фіналу турніру ў Нідэрландах. У аўторак у паядынку 1/16 фіналу яна лёгка выйграла Лукрэцыі Стэфаніні (111) з Італіі — 6:0, 6:3.
Наступная саперніца Сасновіч — Грэцье Мінен (120) з Бельгіі. Яны згуляюць у сераду. Раней у 1/8 фіналу выйшла Вікторыя Азаранка. А вось Ілля Івашка прайграў ужо на старце турніру.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.