Аляксандра Сасновіч выйшла ў другі круг Australian Open
Аляксандра Сасновіч выйшла ў другі круг Australian Open. У стартавым матчы (1/64 фіналу) беларуска перамагла больш рэйтынгавую расіянку Яўгенію Родзіну — 6:3, 7:6 (7:2). У рэйтынгу WTA Сасновіч — 105-я, Родзіна — 91-я. Наступнай саперніцай беларускай тэнісісткі будзе пераможца пары Нао Хібіна з Японіі (56-я) — Марыя Шарапава з Расіі (5-я).
Вікторыя Азаранка, якая лічыцца адной з фаварытак Australian Open, 19 студзеня ў першым раўндзе згуляе з бельгійкай Элісан ван Эйтванк (43-е месца ў рэйтынгу). Вольга Гаварцова таксама ў аўторак згуляе з Таццянай Марыя з Нямеччыны (73-е).