Аляксандра Сасновіч выйшла ў другі круг “Australian open”

Аляксандра Сасновіч выйшла ў другі круг “Australian open”

Аляксандра Сасновіч выйшла ў другі круг “Australian open”. У Мельбурне ў першым раўндзе беларуская тэнісістка выйграла ў амерыканкі Крысціны Макхэйл — 6:3, 6:2. Паядынак працягваўся крыху больш за гадзіну. Адзначым, што ў рэйтынгу WTA Сасновіч займае 56-е месца, яе саперніца — 73-е.

У 1/32 фіналу беларуска згуляе з пераможцай сустрэчы, у якой гуляюць Мір’яна Лучыч-Барані з Харватыі (30-е месца ў рэйтынгу) і Шэлбі Роджэрс з ЗША (67).

У стартавым матчы на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі яшчэ адна беларуская тэнісістка Арына Сабаленка (66) згуляе з моцнай саперніцай — Эшлі Барці з Аўстраліі (17).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі