Аляксандра Сасновіч выйшла ў другі круг "Ралан Гарос"
Тэнісістка Аляксандра Сасновіч (55-ы нумар сусветнага рэйтынгу) выйшла ў другі раўнд адкрытага чэмпіянату Францыі, перадае БЕЛТА.
У стартавым паядынку на кортах "Ралан Гарос" наша суайчынніца 29 траўня сустракалася з чэшскай тэнісісткай Дзянісай Алертавай (103) і выйграла — 6:4, 6:3.
А вось іншай беларускай тэнісістцы, Арыне Сабаленка (48) пашанцавала менш. Яна ў сваёй першай сустрэчы на "Ралан Гарос" прайграла 22-й ракетцы свету Кікі Бертэнс з Нідэрландаў — 2:6, 1:6.
У другім крузе Бертэнс зноў чакае сустрэча з беларускай тэнісісткай — гэта будзе Аляксандра Сасновіч.