Аляксандра Сасновіч выйшла ў паўфінал турніру ў Маскве без барацьбы
Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч стала першай паўфіналісткай тэніснага турніру Moscow River Cup. У чвэрцьфінале турніру 27 ліпеня беларуска мусіла сустрэцца з латвійскай спартоўкай Анастасіяй Севаставай. Аднак прадстаўніца Латвіі знялася са спаборніцтваў. Прычына — праблемы са здароўем.
У паўфінале маскоўскіх спаборніцтваў Сасновіч сустрэнецца з прадстаўніцай Сербіі Вольгай Данілавіч, якая ў чвэрцьфінале сенсацыйна абыграла немку Юлію Гергес (10-ю ракетку свету) — 6:3, 6:3.