Аляксандра Сасновіч з перамогі стартавала на турніры ў Маямі

Аляксандра Сасновіч з перамогі стартавала на турніры ў Маямі

Аляксандра Сасновіч з перамогі стартавала на турніры ў Маямі. У першым крузе беларуская тэнісістка (у яе 46-е месца ў рэйтынгу WTA) выйграла ў Крысціны Плішкавай з Чэхіі (80-е месца) ў трох сэтах — 1:6, 7:6, 7:5. Паядынак працягваўся больш за 2 гадзіны. Наступная саперніца Сасновіч — Анастасія Паўлючэнкава з Расіі (25-е месца ў рэйтынгу).

Як паведамляла Еўрарадыё, у асноўную сетку турніру не прабілася беларуска Вера Лапко. У першым крузе Вікторыя Азаранка сустрэнецца з Кэтрын Бэлліс з ЗША, а Арына Сабаленка — з яшчэ адной амерыканкай — Мэдысан Брэнгл.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі