Аляксандра Сасновіч займае ў абноўленым рэйтынгу WTA 94-е месца
Аляксандра Сасновіч з 648 ачкамі займае ў абноўленым рэйтынгу WTA 94-е месца, тыдзень таму яна была 95-й. Гэта лепшы вынік сярод беларускіх тэнісістак. Арына Сабаленка з 121-га паднялася на 111-е месца, у яе 529 ачкоў. Вольга Гаварцова з 309 ачкамі займае 175-е месца, тыдзень таму яна была 149-й. Вікторыя Азаранка паднялася з 204-га на 203-е месца, у яе 270 ачкоў. Вера Лапко таксама палепшыла сваё становішча ў рэйтынгу — была 241-й, а стала 218-й, у яе 244 ачкі.
Лідары рэйтынгу WTA засталіся ранейшыя — чэшка Караліна Плішкава (6751), румынка Сімона Халеп (5830), немка Ангеліка Кербер (5626 ачкоў).
Фота: Fotolia