Аляксандра Сасновіч займае ў рэйтынгу WTA 96-е месца
22 траўня быў апублікаваны абноўлены рэйтынг WTA. У ім лідыруюць немка Ангеліка Кербер (7035 ачкоў), амерыканка Серэна Уільямс (6110) і чэшка Караліна Плішкава (6100). З 11-га на 6-е месца паднялася ўкраінка Эліна Світоліна, якая на мінулым тыдні выйграла турнір катэгорыі “Прэм’ер” у Рыме.
Беларуска Аляксандра Сасновіч апусцілася з 94-га на 96-е месца, у яе 626 ачкоў. Арына Сабаленка таксама пагоршыла сваё становішча ў рэйтынгу, тыдзень таму была 114-я, цяпер — 115-я. Вольга Гаварцова захавала за сабой 142-ю пазіцыю. Вера Лапко была 251-й, цяпер — 252-я. Вікторыя Азаранка, якая з лета мінулага года не выступае, знаходзіцца на 972-м месцы.