Амбасада ЗША ў Беларусі пашырае візавыя паслугі

Амбасада ЗША ў Беларусі пашырае візавыя паслугі

Амбасада ЗША ў Беларусі пашырае візавыя паслугі ў нашай краіне. Новаўвядзенне пачне дзейнічаць з 9 студзеня 2018 года.

Як інфармуе прэс-служба амбасады, будуць прымацца заявы ад рэзідэнтаў Беларусі на атрыманне віз наступных катэгорый: A, C1/D, G, F, H, I, J, L, M, O, P і R. Узроставае абмежаванне для тых, хто звяртаецца па візы класа B1/B2 (турызм/бізнес), застаецца. У Мінску іх могуць атрымаць толькі рэзідэнты Беларусі ва ўзросце 50 гадоў і старэйшыя.

Амерыканская амбасада інфармуе, што працягвае працаваць над пашырэннем магчымасцяў консульскага аддзела ды спадзяецца ўжо ў бліжэйшай будучыні пашырыць візавыя паслугі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі