"Амбасадар пацешны і лагодны". Як кітайская блогерка схадзіла ў госці да Рудага

Фота: twitter.com/kvrudy
Фота: twitter.com/kvrudy

У сярэдзіне сакавіка кітайскія блогеры пабывалі на Дні адкрытых дзвярэй у амбасадзе Беларусі ў Пекіне. Пасол Кірыл Руды напісаў у твітары, што сярод запрошаных былі "вядомыя блогеры з розных правінцый КНР".

Пакінем за дужкамі тое, што вядомыя блогеры выглядаюць як старшакласнікі на экскурсіі ў музей Вялікай япона-кітайскай вайны. Усход — справа тонкая. Але што блогеры напісалі па выніках візіту?

“Посол забавный и добродушный”. Как китайская блогерка сходила в гости к Рудому
Фота: twitter.com/kvrudy

Мы адшукалі справаздачу адной з запрошаных на сустрэчу блогерак — з тэкстам, фота і нават гіфкамі.

Жонка пасла прыгожая, як Барбі

Блогерка не чакала, што Кірыл Руды разам з жонкай выйдзе сустракаць яе ў традыцыйнай беларускай вопратцы. "Я адчула гасціннасць людзей з Беларусі, — піша яна. — Амбасадар пацешны і лагодны. Жонка амбасадара вельмі прыгожая і выглядае як Барбі! Мы неадкладна папрасілі сфатаграфавацца з імі".

Іерогліфы, якімі ў справаздачы названая Беларусь, Google перакладае як "Белая ружа". Гэта так паэтычна!

На тэрыторыі амбасады Беларусі ў Пекіне, аказваецца, ёсць мурал з Мірскім замкам! Праўда, ён чамусьці сіні:

"Я пакаштавала ўсяго патроху і адчуваю сябе вельмі добра"

На фота патрапілі шматлікія пачастункі: цукеркі, мясная нарэзка, дранікі. А чалавек, якога блогерка называе "г-н Дарадца", наліваў кітайцам гарэлку і віно. "Я пакаштавала ўсяго патроху і адчуваю сябе вельмі добра. Паху алкаголю не было, гарэлка "пайшла" мякка і не была рэзкай. У дадатак да правых трох вінаў [мяркуючы па фота, гаворка ідзе пра настойкі. — Еўрарадыё] з мноствам траў, іншыя падаліся мне вельмі мяккімі. Па гусце падобна да якаснага сакэ".

Мясная нарэзка, па словах блогеркі, вельмі падыходзіць для таго, каб пакласці яе на хлеб і... закусваць гарэлку. Дранікі, якія ў справаздачы названыя бульбянымі пірожнымі, яе не ўразілі. У адрозненне ад малака, два пачкі якога яна атрымала ў падарунак.

“Посол забавный и добродушный”. Как китайская блогерка сходила в гости к Рудому
“Посол забавный и добродушный”. Как китайская блогерка сходила в гости к Рудому

Дарэчы, Кірыл Руды не прамінуў нагадаць блогерам, што Беларусь атрымала дазвол на экспарт малочнай прадукцыі ў Кітай. "У студзені мы адкрылі беларускую краму ў Чэнду і плануем адкрыць яшчэ адзін ў Чунцыні, а бліжэй да другой паловы года мы плануем прадаваць беларускія прадукты праз інтэрнэт-платформу, — цытуе Рудага блогерка. — Беларуская ялавічына таксама вельмі добрая. Так што, калі прыедзеце ў нашу краіну, не спяшаецеся хадзіць па крамах. Спачатку ешце!"

За два тыдні справаздача набрала... аж 1301 прагляд

Самым падрабязным чынам (настолькі падрабязна, што ўзнікае няўлоўнае пачуццё запазычання з "Вікіпедыі") кітайская блогерка апісвае беларускія касцюмы. Падобна да таго, што наш нацыянальны арнамент для іх — гэта самая сапраўдная экзотыка. Беларусы спачатку красаваліся ў вышыванках самі, а потым апранулі ў ільняныя строі кітайцаў.

“Посол забавный и добродушный”. Как китайская блогерка сходила в гости к Рудому

Бонус — майстар-клас па танцам. Мы не сталі затлумляцца з тым, каб спампаваць гіфку з блога. Паглядзець яе, а заадно і зрабіць выснову пра якасць тэхнікі, якой валодае вядомая блогерка, можна тут.

За два тыдні гэтая справаздача набрала... аж 1301 прагляд. Гіганцкая лічба для паўтарамільярднага Кітаю! Піяр атрымаўся.

UPD: Амбасадар Беларусі ў Кітаі Кірыл Руды заўважыў наш артыкул і змясціў спасылку на яго ў твітары. Руды адзначыў, што ў папулярным кітайскім сервісе мікраблогаў Sina Weibo справаздача пра Дзень адкрытых дзвярэй у беларускай амбасадзе набрала 149 тысяч праглядаў:

“Посол забавный и добродушный”. Как китайская блогерка сходила в гости к Рудому

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі