Амерыканскага хакеіста беларускага паходжання выключаюць з НХЛ

Алекс Гальчанюк / прэс-служба НХЛ
Алекс Гальчанюк / прэс-служба НХЛ

Хакейны клуб "Арызона" з НХЛ змясціў 29-гадовага нападніка Алекса Гальчанюка на драфт адмоваў, каб скасаваць кантракт. Гэта адбылося праз два тыдні пасля таго, як хакеіст перайшоў у клуб, піша belarushockey.com.

Высветлілася, што 9 ліпеня Гальчанюк быў арыштаваны па шэрагу абвінавачванняў. У іх ліку называюць напад на прыватную ўласнасць, хуліганства, непадпарадкаванне, супраціў арышту і пагрозы або запалохванне. Паліцыянты кажуць, што гаворка ідзе пра "толькі матэрыяльную шкоду, і ніякіх траўмаў не было".

У нядзелю Гальчанюка арыштавалі, а на наступны дзень вызвалілі з турмы пад падпіску аб нявыездзе.

Гальчанюк правёў у НХЛ 654 матчы і набраў 354 (146+208) ачкі.

Бацька хакеіста Аляксандр Гальчанюк выступаў за зборную Беларусі, у тым ліку і на Алімпійскіх гульнях.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі