Амерыканскаму пісьменніку прысудзілі антыпрэмію за найгоршае апісанне сэксу

Амерыканскаму пісьменніку прысудзілі антыпрэмію за найгоршае апісанне сэксу

Амерыканскаму пісьменніку Джэймсу Фрэю прысудзілі антыпрэмію 2018 года ў галіне літаратуры за найгоршае апісанне эратычнай сцэны. Bad Sex Award у 1993 годзе заснаваў часопіс Literary Review. Летась яе прысудзілі таксама амерыканскаму пісьменніку — Крыстаферу Болену. У сваёй кнізе ён няўдала паспрабаваў апісаць "знаёмыя паняцці ў новых тэрмінах". Сёлета ў лік прэтэндэнтаў трапілі такія пісьменнікі, як Харукі Муракамі, Уільям Уол, Люк Трэджэт, Джуліян Гоф ды іншыя.

Як піша The Guardian, журы палічыла, што ў рамане "Кацярына" Фрэя занадта шмат "доўгіх сумніўных эратычных пасажаў". А перамогу пісьменніку прынесла сцэна, у якой галоўныя героі займаюцца сэксам у ваннай у парыжскай кватэры.

"Асляпляльны надзвычайны непераадольны выбух белізны, — цытуе выданне тэкст Джэймса Фрэя. — Божа. Я эякулюю ў яе, мой пеніс пульсуе, мы абодва стогнем, вочы, сэрца, душы, целы адзіныя. Адзіныя. Белы. Божа... [...] Я заплюшчваю вочы, выдыхаю. [...] Я прытуляюся да яе, абодва дыхаем цяжка, я ўсё яшчэ ўнутры яе, усміхаюся".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі